viasna on patreon

Выстаўленая прэзідэнцкай адміністрацыяй сума шкоды аплочана

2011 2011-02-21T11:34:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/placiozhka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 лютага па даручэнні беларускіх грамадзянаў намеснік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч, кіраўнік Фонду развіцця прававых тэхналогій Алена Танкачова і намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец аплацілі суму матэрыяльнай шкоды, выстаўленую Адміністрацыяй Прэзідэнта ў судовым пазове да фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску.

Валянцін Стэфановіч паведаміў, што плацёжны дакумент праваабаронцы перадалі ў юрыдычны аддзел галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.  

- Начальнік аддзела Лемеш сказаў нам, што калі на працягу сённяшняга дня грошы паступяць на іх рахунак, то заўтра ў судзе ён здыме грашовыя прэтэнзіі. Я мяркую, што з паступленнем аплаты праблемаў не будзе, паколькі мы ўносілі яе ў галаўным аддзяленні “Беларусбанка”, - зазначыў В.Стэфановіч.

Заўтра, 22 лютага, а 10-ай гадзіне ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца працэс над грамадзянамі РФ Іванам Гапонавым і Арцёмам  Брэусам, якія абвінавачваюцца па ч. 2 арт. 293 КК – “удзел у масавых беспарадках”.

Нагадаем, што сума судовага пазову прэзідэнцкай адміністрацыі складае 14 млн. 48 тыс. рублёў. Першапачаткова сума пашкоджанняў была завышана прыблізна ўдвая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства