Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе
https://spring96.org/be/news/41393
2011
2011-02-19T20:32:06+0200
2011-02-19T20:32:06+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч увечары 19 лютага
быў адпушчаны з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Як паведаміў Алесь Міхалевіч "Свабодзе", яго вывезлі ў цэнтар гораду
і там высадзілі. Пасьля гэтага ён адразу накіраваўся дадому.
"Я два месяцы ня бачыў родных, пагэтаму вельмі рады абняць жонку і
дзяцей."
Ад камэнтароў пра крымінальную справу і абставіны вызваленьня Алесь Міхалевіч
адмовіўся, адзначыўшы:
"Я знаходжуся ў такой жа сытуацыі, як і ўсе астатнія абвінавачаныя пра
справе 19 сьнежня".