Справа Атрошчанкава накіраваная ў суд
https://spring96.org/be/news/41380
2011
2011-02-18T15:05:43+0200
2011-02-18T15:05:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Справа Аляксандра Атрошчанкава накіраваная ў суд Фрунзенскага раёна Мінску, яб гэтым распавяла грамадзянская жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.
Суддзёй падчас працэсу будзе выступаць Таццяна Чаркова. Пакуль невядомая дата разгляду справы. Таксама невядома, у якім рэжыме будзе праходзіць паседжанне.
Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў выконваў функцыі прэс-сакратара Андрэя Саннікава. Ён быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня, пасля чаго Атрошчанкава змясцілі ў СІЗА КДБ. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Аляксандра вязнем сумлення.