viasna on patreon

Наста Палажанка на свабодзе

2011 2011-02-17T22:34:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ўвечары зь ізалятару КДБ выпусьцілі намесьніцу старшыні “Маладога фронту” 20-цігадовую Насту Палажанку. Яна дала сьледчым падпіску аб нявыезьдзе.

Наста распавяла “Свабодзе”, што не мае права разгалошваць падрабязнасьці сваёй крымінальнай справы, дэталі свайго знаходжаньня ў “амэрыканцы” яна апісвае неахвотна:

“ Усё ў парадку. Мне не было на што скардзіцца. Я больш турбавалася не за сябе, а за сяброў на волі і ў суседніх камэрах”.

Наста падкрэсьліла, што ёй невядомая лёгіка, паводле якой кагосьці выпускаюць пад падпіску аб нявыезьдзе, а кагосьці пакідаюць у СІЗА.

Наста кажа, што на волі ў яе шмат спраў, яна хоча найперш даведацца, у якім стане яе сябры і арганізацыя.

Насту Палажанку арыштавалі 20 снежня і трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яе вязьнем сумленьня.

Наста Палажанка — госьця «Начной Свабоды» ад 22-й гадзіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства