viasna on patreon

Пікет супраць гамафобіі доўжыўся 5 хвілінаў

2011 2011-02-14T11:12:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 чалавек удзельнічалі ў пікете супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.

Удзельнікі заявілі, што з-за моцнага марозу акцыя будзе доўжыцца 5 хвілінаў.

Гэта быў першы санкцыянаваны ўладамі пікет прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў.

Удзельнікі трымалі лёзунгі: “Кахай, каго хочаш”, ”Каханьне – гэта асноўнае права чалавека”, “Правы геям і лезьбіянкам”, “Гамафобія = фашызм”.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі спэслужбаў у цывільным і журналісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства