Анархістам за падпалы пагражае да 12 гадоў зняволення
Затрыманым за атаку на расійскую амбасаду ў Мінску анархістам выстаўленае абвінавачванне ў яшчэ чатырох падпалах.
Сярод іх — Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок,
Максім Веткін, Аляксандр Францкевіч, Яўген Сілівончык і Дзмітрый Дубоўскі (апошні,
якога называюць "ідэйным натхняльнікам", знаходзіцца ў вышуку).
Як адзначае "Ежедневник",
у іх дзеяннях не было ніякіх палітычных матываў, хлопцам проста падабалася
падпальваць. Першапачаткова ў адносінах падпальшчыкаў была распачатая
крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні імі хуліганства. Аднак па
выніках расследавання абвінавачванне перакваліфікавалі ў "наўмыснае
знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам
арганізаванай групай".
Анархістам пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.