viasna on patreon

Арыштаваным расейцам выставяць абвінавачаньні

2011 2011-02-03T11:46:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Двум грамадзянам Расеі, арыштаваным па справе 19 сьнежня, 3 лютага будзе выстаўленае канчатковае абвінавачаньне.

"Як уяўляецца, абвінавачваньні будуць грунтавацца толькі на нейкіх відэаматэрыялах, якія нібыта сьведчаць, што расейскія грамадзяне аказвалі супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў і наносілі шкоду будынку ўраду", — заявіў прадстаўнік амбасады РФ у Менску Вадзім Гусеў.

Арцёма Брэўса і Івана Гапонава, якіх утрымліваюць пад вартай, вінавацяць у супраціве прадстаўнікам праваахоўных органаў і нанясеньні шкоды будынку ўраду, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва "Новости".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства