Генеральны сакратар ААН заклікаў беларускія ўлады вызваліць апазіцыянераў
https://spring96.org/be/news/41059
2011
2011-02-02T09:14:27+0200
2011-02-02T09:14:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Мун зноў заклікаў улады Беларусі "паважаць дэмакратычныя прынцыпы" і "выконваць правы чалавека". Ён таксама выступіў за вызваленне апазіцыянераў і грамадскіх актывістаў, якія знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах.
Як паведамляе БелаПАН, генсек ААН выказаў сваю заклапочанасць з той нагоды, што ў Беларусі працягваецца пераслед "палітычных апанентаў".