Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт
У межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча з Гародні.
Падчас вобшуку былі канфіскаваныя кампутар з маніторам і іншыя носьбіты інфармацыі, старыя газеты, улёткі ў падтрымку Рымашэўскага, пасьля чаго Алеся Кіркевіча забралі на допыт у КДБ.
Праз нейкі час маладафронтавец патэлефанаваў маці і сказаў, што яго вязуць у Менск. Магчыма як абраная мера стрымання - утрыманне пад вартай, так і адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня.
Паплечнікі Кіркевіча высьвятляюць месцазнаходжаньне свайго сябра, паведамляе прэс-служба МФ.
Актывіст ужо адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці 25 сьнежня ў Менску.
У лістападзе 2010 году Гарадзенская пракуратура вынесла Алесю Кіркевічу папярэджаньне паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).