Арцём Грыбко – 37-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org/be/news/40958
2011
2011-01-28T14:41:29+0200
2011-01-28T14:41:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/valadarka02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул.Валадарскага.
У якасці пацверджання месцазнаходжання Арцёма Грыбко яго сваякі прыводзяць лісты ад маладзёна, якія атрымала яго маці.
Арцём Грыбко быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту на “Валадарку”.