Сяргей Марцалеў даслаў ліст з “амерыканкі”
https://spring96.org/be/news/40952
2011
2011-01-28T13:54:34+0200
2011-01-28T13:54:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука. Яна
да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі і
вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у
Польшчу для ўдзелу ў праграме “Белсат”.
Зоя
Яўменава паведаміла, што Сяргей даслаў кароткі ліст, які хутчэй падобны
на цыдульку. Напісаў, што жывы і здаровы. Папрасіў бабулю падзякаваць
усім, хто яго падтрымлівае. На ўмовы ўтрымання Сяргей не скардзіцца і
просіць бубулю перадаць яму электрычную брытку.
Зоя Фёдараўна сказала “Народнай Волі”, што ёй адразу стала лягчэй, як толькі яна прачытала ліст. Яна разумее, што ўнук не мог напісаць больш, чым напісаў, але рада, што атрымала хоць такі знак таго, што з ім усё больш-менш нармальна.