viasna on patreon

Па справе аб масавых беспарадках абвінавачанні прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову

2011 2011-01-26T18:21:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвінавачанні па справе аб масавых беспарадках прад’яўлены Дзмітрыю Буланаву, Аляксандру Квяткевічу і Васілю Парфянкову. Усяго праваабаронцам вядомы прозвішчы 36 асобаў, якія знаходзяцца ў статусе абвінавачаных па дадзенай справе (па звестках міністра ўнутраных спраў А. Куляшова, абвінавачанымі з’яўляюцца 37 чалавек).

 

Буланаў Дзмітрый – адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, 12 студзеня быў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Квяткевіч Аляксандр – адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня, з 4 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА КДБ)

Парфянкоў Васіль – актывіст штаба У. Някляева, затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, утрымліваецца пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства