У пачатку лютага ў суд перададуць першыя справы "аб масавых беспарадках"
https://spring96.org/be/news/40889
2011
2011-01-26T14:46:37+0200
2011-01-26T14:46:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Першыя справы ўдзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску будуць перададзеныя ў суд у пачатку лютага. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Паводле яго слоў, па справе аб
"масавых беспарадках" праходзіць 50 іх "актыўных
удзельнікаў". 37 з іх ужо выстаўленыя абвінавачванні, 33 чалавекі
знаходзяцца ў следчых ізалятарах, а 4 - пад падпіскай аб нявыедзе. Куляшоў адзначыў,
што з ліку згаданых 50 чалавек 16 чалавек раней прыцягваліся да крымінальнай
адказнасці.
Першымі пойдуць у суд справы не кандыдатаў у прэзідэнты, заявіў міністр
унутраных спраў.