Анархісты застануцца пад вартай як мінімум да сакавіка
https://spring96.org/be/news/40839
2011
2011-01-24T08:03:23+0200
2011-01-24T08:03:23+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Тэрмін знаходжання пад вартай чатырох арыштаваных увосень сацыяльных актывістаў падоўжаны. Мікалай Дзядок застанецца пад вартай да 6 сакавіка, а тэрмін следства па ягонай справе працягнуты да 9 красавіка. Ігару Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання падоўжаны да красавіка.
Чакаецца, што справа ўсіх чатырох затрыманых пяройдзе ў стадыю азнаямлення з матэрыяламі ўжо ў канцы гэтага месяца.
Нагадаем, адных з іх падазраюць у кіданні пляшак з запальнай сумессю на тэрыторыю расійскага пасольства, другіх — ва ўдзеле ў закідванні фальшфаера ў вакно апоркі, Дзядок — у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця супраць вайсковых вучэнняў.