Ніводнага нумару "Народнай волі" не выйшла пасля выбараў
Як паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч, 29 сакавіка рэдакцыя мае вырашыць, ці рабіць спробу выпусціць чарговы нумар у Смаленску: каля 400 тысяч асобнікаў папярэдніх нумароў, затрыманых на расійска-беларускай мяжы яшчэ перад выбарамі, дагэтуль знаходзяцца ў Віцебскім абласным УУС, і няма ўпэўненасці, што з наступным накладам не адбудзецца тое ж самае.
28 сакавіка І. Сярэдзіч размаўляў з дырэктарам мінскай друкарні "Чырвоная зорка" Ігарам Маланяком, каб высветліць верагоднасць супрацоўніцтва. Аднак сітуацыі гэта не праясніла: кіраўнік друкарні некалькі разоў адкладаў размову, а потым параіў звязацца з ім "тыдні праз паўтара-два". І. Сярэдзіч сказаў, што 29 сакавіка будзе кантактаваць з кіраўніцтвам смаленскай "Друкарні Міхайлава" і высвятляць, ці захавала моц дамова, заключаная 13 сакавіка - пасля адмовы Смаленскага паліграфічнага камбіната супрацоўнічаць з газетай.