viasna on patreon

Новыя ператрусы ў праваабаронцаў (Відэа)

2011 2011-01-17T20:38:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/obyskvesna400.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама на кватэры і лецішчы праваабаронцы Алеся Бяляцкага адбыліся ператрусы. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. Першы раз ператрус на офісе ПЦ “Вясна” адбыўся ўначы з 19-га на 20-е сьнежня адразу пасля разгрому мірнай дэманстрацыі апазіцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску, была вывезена ўся кампутарная тэхніка.

У якасьці панятых сёньня падчас ператрусу былі запрошаныя суседзі. Ад паслугаў юрыста Валянціна Стэфановіча і старшыні БХК Алега Гулака прыняць удзел у якасці панятых афіцэр КДБ ветліва адмовіўся.

Як паведаміў БелаПАН юрыст Валянцін Стэфановіч, спробы пранікнуць у памяшканне пачаліся прыкладна ў 15.30. Але паколькі іх рабілі невядомыя людзі ў цывільным, праваабаронцы вырашылі дзверы не адчыняць. Аднак пазней пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі ў форме, у якіх быў ордэр на правядзенне вобыску. Пасля гэтага ўваходныя дзверы адчынілі.

Паводле слоў Стэфановіча, супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прынеслі санкцыянаваную пракурорам пастанову аб правядзенні вобыску ў межах крымінальнай справы. Ён нагадаў, што гэта ўжо трэці візіт супрацоўнікаў КДБ у офіс: першы раз туды ўварваліся ў ноч з 19 на 20 снежня, калі крымінальная справа яшчэ не была распачатая, другі раз — была спроба патрапіць ўдзень 20 снежня.

"Камп'ютары у нас, фактычна, ужо ўсе сканфіскавалі, — расказвае юрыст, — мы пару старых паставілі. Ну, калі хочуць і іх забраць, відаць, прыйдзецца аддаць. Будзем пісаць асадкамі на паперцы".

"Мы бачым, што працягваецца гэтая апантаная кампанія ператрусаў і пераследаў, — пракаментаваў БелаПАН Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. — Па-ранейшаму назіраем незаконныя дзеянні супрацоўнікаў КДБ, каторыя не прадстаўляюцца. Толькі адзін фіксуецца, а астатнія працуюць без прадстаўлення дакументаў. Што шукаюць? Зноў нешта па справе аб масавых беспарадках".

Паводле слоў Гулака, ператрусы праводзяцца ў грамадскіх, палітычных актывістаў, журналістаў, праваабаронцаў па ўсёй краіне — "ніхто не можа заспакойвацца".

Праваабаронца параіў тым, хто "чакае вобыскаў", перш за ўсё падумаць пра тое, "каб не нагружаць нашыя спецслужбы занадта вялікай інфармацыяй". "Ім і так прыйдзецца пералапаціць столькі, — кажа ён. — Больш за сотню забраных камп'ютараў і іншых носьбітаў інфармацыі. Так што трэба пачысціць свае базы дадзеных, каб яны хутчэй разабраліся з тым, што ёсць. Ну, і быць гатовым да таго, што гэта можа здарыцца ў любы момант — яшчэ раз паглядзець заканадаўства, рэкамендацыі, якія змешчаны на праваабарончых сайтах. Не варта з гэтымі людзьмі ісці на канфлікт, паводзьце сябе карэктна, годна, у межах заканадаўства".

Праваабаронцы праводзілі кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары", а таксама кампаніі за адмену смяротнай кары і за выключэнне з Крымінальнага кодэкса Беларусі артыкула 193-1 (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Відэа БелаПАН

Пасля 22-й гадзіны Алесь Бяляцкі быў вызвалены і паведаміў для Радыё Рацыя:

- Мяне адпусцілі, толькі вобшукі прайшлі: прайшоў вобшук на кватэры, дзе месціцца ў нас "Вясна", прайшоў вобшук на кватэры, дзе жывуць мая жонка і сын, і яшчэ на лецішча звазілі і там абшукалі. Больш за шэсць гадзінаў гэта доўжылася. Спрабавалі штосці знайсці, у выніку канфіскавалі адзін ноўтбук і пук нейкіх старых папераў, а таксама некалькі дыскаў. Напэўна яны думаюць, што праваабаронцы маюць больш інфармацыі, відэаматэрыялаў, якія маглі б ім дапамагчы скляпаць гэтую справу. Мяне не дапытвалі, толькі былі вобшукі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства