Адвакат сустрэлася з даверанай асобай Някляева Сяргеям Вазняком
https://spring96.org/be/news/40657
2011
2011-01-14T12:14:00+0200
2011-01-14T12:14:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Сяргея Вазняка, паведамляе "Белорусский партизан".
"Выглядае добра, пачуваецца добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там, як службу ў войску", - распавяла Ларыса Атаманчук.
Сяргей
Возняк затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму
прад'яўлена абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
З моманту затрымання дагэтуль знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Падабаронны здаровы, у леках не мае патрэбы. Ва ўсякім разе, перадачы Сяргею Вазняку даходзяць.