Пазьняк Андрэй - 31 абвінавачаны
https://spring96.org/be/news/40653
2011
2011-01-14T12:50:40+0200
2011-01-14T12:50:40+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ПЦ "Вясна" стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках - гэта Пазняк Андрэй Аляксандравіч з Жодзіна, 1977 г.н.
Ён значыцца ў спісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасці. Суд пакараў Андрэя Пазняка штрафам у памеры 30 б.в.
Калі пасьля навагодніх святаў актывіст не з'явіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку пошукаў высьветлілася, што А.Пазьняк зьмешчаны ў СІЗА на Валадарскага, яму прад'яўлена абвінавачаньне па арт. 293 КК РБ.