Да Уладзіміра Кобеца дапусцілі адваката
https://spring96.org/be/news/40652
2011
2011-01-14T10:54:39+0200
2011-01-14T10:54:39+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
13 студзеня адвакат змог сустрэцца з начальнікам штаба Андрэя Саннікава Уладзімірам Кобецам, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Ульяна, жонка Улада, распавяла charter97.org, што Улад захварэў на бранхіт. Ён прастудзіўся з-за таго, што яго трымаюць у халоднай камеры, і цяпер у турме яго "лечаць" антыбіётыкамі. Праз адваката Улад папрасіў перадаць лекі.
Ніякай іншай інфармацыі адвакат паведаміць не можа з-за падпіскі аб невыдаванні, якую прымусілі падпісаць адвакатаў ўсіх вязняў КДБ.
Нагадаем, з 29 снежня адвакаты кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча і журналістаў Ірыны Халіп, Наталлі Радзінай і Аляксандра Атрошчанкава не могуць сустрэцца са сваімі падабароннымі.