viasna on patreon

КДБ не пусьціла ў Варшаву Тацяну Севярынец і Мілану Міхалевіч

2011 2011-01-13T09:19:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маці зьняволенага палітыка Тацяну Севярынец, якая зьбіралася ўвечары 12 студзеня ад’ехаць у Варшаву, затрымалі каля дома дачкі Ганны ў Менску. Паводле Тацяны Севярынец, супрацоўнікі КДБ падышлі да яе, калі яна ўжо выправілася на вакзал. Яны прад’явілі ёй позву да сьледчага па прозьвішчы Санько і сказалі, што на допыт яна мусіць зьявіцца неадкладна — паехаць разам зь імі.

Затрыманьне адбылося ў 19:40, калі да адпраўленьня варшаўскага цягніка заставалася гадзіна. Тацяна Севярынец распавяла, што ў КДБ у яе забралі пашпарт, які потым не вярнулі.

Мілану Міхалевіч спынілі ў два гадзіны ночы ўжо за Баранавічамі. Супрацоўнік мясцовага КДБ азнаёміў Мілану з рашэннем гэтага "кампетэнтнага органа" аб забароне ў выездзе за мяжу, да прыняцця рашэньня па справе мужа. Вярталася ў Менск Мілана ў суправаджэньні мінімум пяці машын з 2-4 супрацоўнікамі ў кожнай.  Пра гэта паведамляе "Еўрарадыё" са спасылкай на інфармацыю намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрася Губарэвіча, якую той размясціў у сваім блогу ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства