viasna on patreon

Паўлу Вінаградаву прад'яўлена абвінавачанне па справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-12T16:22:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Паўлу Вінаградаву ўчора, 11 студзеня, прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 і 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу -- арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Павел утрымліваецца пад вартай.

Павел Вінаградаў -- адзін з фігурантаў "справы 14-ці", у траўні 2008 году ён быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу за ўдзел у акцыі пратсту прадпрымальнікаў у студзені 2008 года згодна з арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства