viasna on patreon

Крымінальная справа аб масавых беспарадках: 42 абвінавачаныя і 12 падазраваных

2011 2011-01-30T23:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/turma2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома, што прад'яўлены абвінавачанні 42 чалавекам па справе аб масавых беспарадках, з іх 32 -- утрымліваюцца пад вартай, 2 -- пад хатнім арыштам пад аховай, 8 – пад падпіскай аб нявыездзе; яшчэ 12 – знаходзяцца ў статусе падазраваных, з іх 2 –  па-за межамі краіны.

Колькасць падазраваных і абвінавачаных павялічваецца, і дадзеныя звесткі дапаўняюцца. Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, хто валодае інфармацыяй пра новых фігурантаў справы аб масавых беспарадках, паведаміць нам на мэйл: infocenter8@gmail.com, каб дапамагчы з паўнавартаснай прававой і адвакацкай дапамогай.

Двум чалавекам прад'яўлены абвінавачанні ў асабліва злосным хуліганстве.

Абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Арастовіч Аляксандр --давераная асоба М. Статкевіча (вызвалены з-пад варты 15 лютага пад падпіску аб нявыездзе)
  2. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава (пад вартай у СІЗА КДБ)
  3. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" (пад вартай у СІЗА КДБ)
  4. Брэус Арцём – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, зноў затрыманы праз паўгадзіны ў межах крымінальнай справы, абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  5. Буланаў Дзмітрый – адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту, 12 студзеня затрыманы на 3 сутак у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  6. Вазняк Сяргей -- давераная асоба У. Някляева (29 студзеня вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  7. Васілевіч Ілля – адбыў 10-сутачны арышт, 5 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  8. Вінаградаў Павел – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, 11 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  9. Гапонаў Іван – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вызвалены 29 снежня разам з іншымі расіянамі, праз гадзіну забралі з дому ў межах крымінальнай справы, абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  10. Грыбко Арцём -- адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту, 12 студзеня затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, прад'яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  11. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  12. Дрозд Дзмітрый – сябра ініцыятыўнай групы А. Саннікава, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК, прад’яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  13. Казакоў Сяргей – актывіст “Еўрапескай Беларусі”, 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  14. Квяткевіч Аляксандр – адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня, з 4 студзеня затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад'яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА КДБ)
  15. Кіркевіч Алесь – актывіст “Маладога Фронту” з Гродна, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня, 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА КДБ)
  16. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі (пад вартай у СІЗА КДБ)
  17. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава (знаходзіўся пад вартай, з 26 студзеня -- пад падпіскай аб нявыездзе)
  18. Корбан Алег -- адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  19. Ліхавід Мікіта -- актывіст Руху "За свабоду", пастанова аб 15-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус абвінавчанага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага). 21 лютага выстаўлена канчатковае абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.
  20. Лобан Уладзімір – 29 снежня адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, затрыманы супрацоўнікамі як падазраваны па крыміналнай справе аб масавых беспарадках, прад'яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  21. Лябедзька Анатоль -  старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (пад вартай у СІЗА КДБ)
  22. Малчанаў Аляксандр – удзельнік акцыі 19 снежня, затрыманы 6 студзеня дома ў Барысаве па справе аб масавых беспарадках, прад'яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА КДБ)
  23. Марцалеў Сяргей -- кіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча (пад вартай у СІЗА КДБ)
  24. Мірзаянаў Фёдар – адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 25 студзеня дастаўлены на допыт у следчае ўпраўленне, пасля допыту ўзяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 1 лютага прад’яўена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  25. Міхалевіч Аляксей - кандыдат у прэзідэнты (пад вартай у СІЗА КДБ)
  26. Мядзведзь Дзмітрый – пасля адбыцця 10 сутачага арышту затрыманы па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 6 студзеня прад’яўлена абвінавачанне па чч.1 і 2 атр 293 (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага). Канчатковае абвінавачанне - па ч.2 арт.293 КК РБ. 
  27. Новік Дзмітрый – затрыманы 23 снежня позна ўвечары дома ў Баранавічах як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках; абвінавачанне прад’яўлена 30 снежня па ч.2 арт. 293 КК – удзел у масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  28. Някляеў Уладзімір - кандыдат у прэзідэнты (з 29 студзеня -- вызвалены з-пад варты пад хатні арышт пад аховай)
  29. Пазняк Андрэй – быў пакараны штрафам у  памеры 30 б.в.; пасля навагодніх святаў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, узяты пад варту, прад'яўлена абвінавачанне па арт. 293 КК (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  30. Палажанка Анастасія - намеснік  старшыні "Маладога Фронту" (пад вартай у СІЗА КДБ)
  31. Парфянкоў Васіль – актывіст штаба У. Някляева, затрыманы 4 студзеня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  32. Паўлаў Анатоль -- давераная асоба Я. Раманчука (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  33. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org (з 28 студзеня вызвалена з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  34. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзідэнты (вызвалены з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе)
  35. Саннікаў Андрэй - кандыдат у прэзідэнты (пад вартай у СІЗА КДБ)
  36. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага (пад вартай у СІЗА КДБ)
  37. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзідэнты (пад вартай у СІЗА КДБ)
  38. Федаркевіч Алег -- удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены ў статус падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад'яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА №1 на вул. Валадарскага)
  39. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева (пад вартай у СІЗА КДБ)
  40. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава (29 студзеня вызвалена з-пад варты пад хатні арышт пад аховай)
  41. Хамічэнка Уладзімір – за ўдзел у акцыі арыштаваны на 15 сутак, пераведзены ў статус падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўлена абвінавачанне (пад вартай)
  42. Яроменак Уладзімір – актывіст “Маладога Фронту”, адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня, яшчэ 7 сутак правёў у ЦІП на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе, прад’яўлена абвінавачанне (пад вартай у СІЗА КДБ)

Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі"

  1. Апішаў Дзмітрый -- пасля адбыцця 11-сутачнага арышту ўручана пастанова аб прызнанні падазраваным па ч.2 арт. 293
  2. Васілеўскі Аляксандр – адбыў 15 сутачны арышт, 12 студзеня затрыманы дома ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках; вызвалены ўдзень 14 студзеня
  3. Гнедчык Алег – з 6 па 9 студзеня знаходзіўся пад вартай і дапытваўся як падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
  4. Давыдзенка Антон – пасля адбыцця 10-сутачнага арышту затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе, 2 дні правёў пад вартай, 31 снежня адпушчаны
  5. Каваленка Усевалад – магчымы падазраваны па крымінальнай справе, адбыў 15-сутачны арышт на Акрэсціна
  6. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзідэнт
  7. Клюеў Сяргей -- 3 студзеня пасля адбыцця 15 сутачнага арышту прад’яўлена пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе
  8. Красноў Мікіта – статус падазраванага быў указаны ў пастанове на правядзенне вобыску супрацоўнікамі КДБ 27 снежня (знаходзіцца за межамі Беларусі)
  9. Мікалаеў Андрэй -- затрыманы ўвечары 11 студзеня дома пасля правядзення ператрусу, на трое сутак змешчаны ў ІЧУ на Акрэсціна, увечары 14 студзеня вызвалены 
  10. Навіцкі Леанід – давераная асоба Андрэя Саннікава (знаходзіцца за межамі краіны)
  11. Ус Дзмітрый - кандыдат у прэзідэнты
  12. Шыдлоўскі Дзяніс – адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, 2 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, вызвалены з-пад варты

 

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады,

караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы першай дадзенага, - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

 

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зміцер - старшыня "Маладога Фронту"

2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту"

Затрыманыя 18 снежня, абодвум прад'яўлены абвінавачанні.

 

Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеянні , якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, што суправаджаюцца ўжываннем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо адрозніваючыеся па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства), --

2. Хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асоб, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем меней цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі першай або другой адзенага артыкула, здзейсненыя з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў, ужываннем выбуховых рэчываў або выбуховых прылад альбо  здзейсненыя з пагрозай іх ужывання, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) - караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства