Сяргей Клюеў – чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org/be/news/40411
2011
2011-01-05T11:35:08+0200
2011-01-05T11:35:08+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/akcyjaploshcha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
3 студзеня пад час вызваленьня з ІЧУ на Акрэсціна арыштаванаму на 15 сутак Сяргею Клюеву следчы Партызанскага РУУСа прад’явіў пастанову аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па артыкулу 239 Крымінальнага кодэксу РБ (масавыя беспарадкі). Увесь час знаходжаньня пад арыштам яго выклікалі на допыты.
Як паведаміў Сяргей Клюеў праваабаронцам, 19 снежня на плошчы ён увогуле ня быў, паколькі знаходзіўся на сустрэчы і затрымалі яго ў іншым месцы горада. Яму таксама вядома што пастановы аб прызнаньні падазраванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках прад'яўленыя яшчэ двум затрыманым, адзін з якіх - Усевалад Каваленка.