Давераных асабаў кандыдата Саннікава выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/40235
2010
2010-12-28T14:11:09+0200
2010-12-28T14:11:09+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння па тэлефоне на размову ў Камітэт дзяржбяспекі былі запрошаныя Касьян Марыя і Старыкаў Арцём, давераныя асобы былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава.
Як патлумачыў суразмоўца, яны выклікаюцца ў якасці сведкаў у межах крымінальнай справы па артыкуле 283 КК РБ - масавыя беспарадкі.
Варта адзначыць, што калі Марыя запыталася, пра якую такую крымінальную справу ідзе гаворка, ёй адказалі - па якой арыштавана 25 чалавек. Такім чынам, супрацоўнікі следчых органаў падцвердзілі правільнасць таго спісу і той колькасці затрыманых, які склалі праваабаронцы.