Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Андрэем Дзмітрыевым
https://spring96.org/be/news/40166
2010
2010-12-26T10:26:00+0200
2010-12-26T10:26:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dzmitryeu.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 снежня адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным Андрэем Дзмітрыевым, які з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева. Ён праходзіць адным з падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.2 арт. 293 КК - масавыя беспарадкі. Усе адвакаты па гэтай справе даюць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.
Па словах адвакаткі, стан здароўя Андряй Дмітрыева не выклікае сур'ёзных засцярогаў, нягледзячы на тое, што ён мае хранічнае захворванне на сэрца.