viasna on patreon

"Гэта з-за вас назіральнікі АБСЕ не прызналі нашы выбары"

2010 2010-12-23T13:06:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviackajavaliancina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Свяцкая

Валянціна Свяцкая

Усе скаргі на парушэнні падчас гэтай выбарчай кампаніі Мінская гарадская выбарчая камісія палічыла беспадстаўнымі. Але пры гэтым два сябры гэтай камісіі - Галіна Сямдзянава і Аляксей Сігаеў - не пагадзіліся з меркаваннем калегаў і выказалі асабістае меркаванне. Што, на думку прысутнай на паседжанні гарадской камісіі назіральніцы Валянціны Свяцкай, з'явілася непрыемным сюрпрызам, як для асобных сябраў камісіі, так і для некаторых назіральнікаў:

"Назіральнік ад КПБ Павел Кікель не вытрымаў і заявіў: "Гэта з-за вас назіральнікі АБСЕ не прызналі нашы выбары". Я адразу ўзгадала трэнінг-семінар, які праводзіўся са старшынямі ўчастковых камісій у Маскоўскім раёне сталіцы і на якім гаварылася аб дзеяннях "правільных" назіральнікаў у выпадку, калі "няправільныя" назіральнікі стануць агучваць факты парушэнняў выбарчага заканадаўства. У такім выпадку рэкамендавалася "нашым" назіральнікам неадкладна падымацца са сваіх месцаў і пачынаць запэўніваць усіх прысутных, што "ў нас усё нармальна" ...

Дарэчы, на думку В. Свяцкай, многія сябры Мінскай гарадской выбарчай камісіі выглядалі даволі сумнымі і відавочна не былі падобныя на пераможцаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства