viasna on patreon

Валянціна Свяцкая: “Датэрміновае галасаванне - новыя песні на стары лад”

2010 2010-12-16T11:14:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviackajavaliancina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянціна Свяцкая

Валянціна Свяцкая

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне, на якое роўнымі шэрагамі ідуць студэнты. На сталічным выбарчым участку № 74 проста стаіць чарга з выхаванцаў Акадэміі МУС, а студэнтаў з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка просяць галасаваць на ўчастку па вуліцы Шчорса, а не ва ўніверсітэце, каб не было бачна, калі менавіта яны галасуюць.

- Эксцэсаў на ўчастках няма: на мясцовых выбарах ужо адбылася генеральная рэпетыцыя. І зараз мы бачым змікшыраваную рэжысуру, - зазначае Валянціна Свяцкая, назіральнік за выбарамі. - Старшынь камісій выбарчых участкаў навучылі, як працаваць з выбаршчыкамі. Напрыклад, намеснік старшыні камісіі Маскоўскага раёна Аляксандр Кудэрмаеў тлумачыў, што калі чалавек зайшоў не на той участак, да якога ён прыпісаны, трэба ўсё роўна даць яму магчымасць выканаць свой грамадзянскі абавязак, а пасля патэлефанаваць на ўчастак, на якім улічаны выбаршчык, і сказаць, што ён ужо прагаласаваў. Зразумела, што ўсё гэта добра прадумана “зверху” і адрэпетыравана - вось і спяваюцца новыя песні на стары лад.

З нагоды такой блытаніны на ўчастках кажуць, што дакладныя лічбы выбаршчыкаў “плаваючыя”. Вядома ж, калі ў парушэнне Выбарчага кодэксу можна галасаваць там, дзе зайшоў, ніякай дакладнасці з колькасцю не высветліш.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства