НАРОДНЫЯ НАВІНЫ: факты прымусу да галасавання (дапаўняецца)
Грамадзяне даволі актыўна рэагуюць на заклік “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” паведамляць пра факты арганізацыі прымусовага галасавання. Таксама выбаршчыкі распавядаюць пра звязаныя з выбарамі сітуацыі, якія выклікаюць у іх абурэнне. Гэтыя паведамленні чытайце на нашым сайце.
14 снежня
"Сёння ў Жлобіне на РУП "Беларускі металургічны завод" з раніцы
паставілі задачу ўсім рабочым і ІТР - прагаласаваць пасля 17.00. Заўтра з
раніцы начальнікі бюро, аддзелаў будуць даваць справаздачу перад начальнікамі
ўпраўленняў і цэхаў пра колькасць тых, хто прагаласаваў".
Валерый
"У МДЛУ, на факультэце французскай мовы, прымушаюць іншагародніх студэнтаў
ісці на датэрміновае галасаванне. Пагражаюць праблемамі з экзаменамі і з
інтэрнатам ... "
13 снежня
“Я, студэнт 1-га
курса Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (БарДУ), хачу паведаміць вам пра
факт прымусу студэньаў да датэрміновага галасавання. Па інтэрнатах БарДУ
хадзілі нейкія людзі, якія агітавалі за датэрміновае галасаванне. У адваротным
выпадку пагражалі высяляць з інтэрнатаў. Прашу прыняць меры”.
Ігар
“Я вучуся ў БДУ,
Інстытуце бізнеса і мэнэджмента тэхналогій, і сёння стаў сведкам, як метадыст
звярнулася да студэнтаў, якія жывуць у інтэрнаце, і сказала, што яны павінны
прагаласаваць заўтра, у крайнім выпадку – у сераду”.
Арцём
“У БНТУ іншагароднім студэнтам прапаноўваюць галасаваць датэрмінова, з такой агаворкай: “калі ўсе, хто жыве ў інтэрнаце, прагаласуюць датэрмінова, у суботу зробім выходны і ўсіх адпусцім дадому”. Прычым, расклад галасавання групаў агаворваецца загадзя.
Па словах
старэйшага брата, падчас мінулых выбараў было тое ж самае. Прычым калі студэнты
не галасавалі – пачынаўся ціск з боку старастаў і намеснікаў дэканаў”.
Алег
“Я, студэнт 5-га курса біялагічнага факультэта БДУ, хачу паведаміць вам пра факт агітацыі за датэрміновае галасаванне іншагародніх студэнтаў біялагічнага факультэта БДУ. На жаль, не атрымалася зрабіць запіс, але хаця б сэнс перадаць магу. Спадзяюся, гэта стане вядома ў шырокіх колах і што-небудзь з гэтым будуць рабіць.
У чацвер, 9 снежня, на пачатку лекцыі зайшоў дэкан біялагічнага факультэта Лысак Уладзімір Васільевіч. Ён пачаў казаць пра выбары, што на яго ажыццяўляецца ціск і неабходнасць правесці галасаванне датэрмінова, паколькі “… трэба, каб кожны дзень галасавала пэўная колькасць людзей. Я звяртаюся да тых, хто жыве ў інтэрнаце. Добра? Не станеце падводзіць мяне? Дзякуй.”
Наколькі мне вядома, з такім зваротам ён цягам тыдня абыйшоў практычна ўсе групы на факультэце. Першакурснікі казалі пра тое, што прагаласаваўшым датэрмінова падпішуць вызваленне ад заняткаў на суботу (18 снежня) і панядзелак (20 снежня). Дарэчы, у дэканаце паведамілі, што ўсе запланаваныя кантрольныя працы, залікі і т.п., пастаўленыя на 20-ае, адменены ў сувязі з выбарамі – “на гэты дзень нічога не ставіць!”
19-га снежня адміністрацыя ўніверсітэта збірае актывістаў БРСМ і прафкамаў у кафэ "Бригантина" - на сустрэчу з дэпутатам. Пра мэту сустрэчы, на жаль, не ведаю.
А падчас мінулых выбараў студэнтаў, якія тады жылі ў інтэрнаце (інтэрнат № 10 па вул.Курчатава, 8) наўпрост зачынілі ў гэтым будынку ў нядзелю на ўвесь дзень. Вахцёрка нікога не выпускала і не ўпускала (там пражывае больш за 1 000 чалавек). Гэта з’яўляецца парушэннем, па меншай меры, правоў і свабод людзей, унутранага статута інтэрната і супрацьпажарнай бяспекі.
Спадзяюся на тое,
што гэтым разам факты такіх парушэнняў будуць адсочвацца і папярэджвацца.
Дзякую вам за працу. Спадзяюся, у вас усё атрымаецца. Поспехаў вам!”
Валера
“У Гродне на ААТ
“Хімвалакно” прымушаюць ісці і галасаваць датэрмінова. У адваротным выпадку
пагражаюць не працягнуць кантракт!!!”
Работнік ААТ “Хімвалакно”
“Калі ласка,
паведаміце ўсім, што дэканы БДУІР прымушаюць студэнтаў, якія жывуць у
інтэрнатах, у абвязковым парадку ісці на датэрміновае галасаванне. У
якасці пагрозы абяцаюць праблемы з наступным засяленнем у інтэрнат. Кожны
павінен засведчыць дэкану, што ён прагаласаваў. Пасля гэтага студэнта
на тыдзень адпраўляюць дамоў, нягледзячы на пачатак сесіі.
Як спыніць гэтую
знявагу і пакараць дэканаў і рэктарат?”
Алесь
“Мой знаёмы
навучаецца на ваенным факультэце ўніверсітэта. Імя і назву вну паведаміць не
магу. Аднак гісторыя такая: на мінулым тыдні яму далі спіс, дзе была ўнесена
ўся яго група, насупраць кожнага прозвішча быў подпіс за Лукашэнку. На гэта
сябра адказаў, што гэта не яго кандыдат – яго адазвалі і сказалі: “хочаш сесці
- бастуй”. Ён і падпісаўся – як ні як, жыццё ламаць не хочацца.
У сувязі з гэтым
прашу вас накіраваць прадстаўнікоў у вайсковыя часткі і на ваенныя факультэты хаця
б у Мінску. Хто як ні вы”.
Андрэй
12 снежня
“Мой тата памёр
месяц таму, перад смерцю прасіў - “толькі не за Лукашэнку галасуйце, дзеці”. А
сёння атрымалі запрашэнне на выбары – і запрашальнік для таты быў таксама. Не
хачу, каб атрымалася, што быццам бы бацька прагаласаваў за дыктатара”.
Дзмітрый
“Я працую ў БДПУ
імя Максіма Танка выкладчыкам і куратарам. Мне трэба пракантраляваць пэўных
іншагародніх студэнтаў, каб яны прагаласавалі 14 і 15 снежня – ці ў інтэрнаце ў
Вузаўскім завулку ці ў СШ № 101 (для тых, хто зарэгістраваны па адрасе
Савецкая,18). Я падыходзіла да гэтых студэнтаў, цікавілася, калі яны пойдуць
галасаваць. Студэнты матываваныя на пазбяганне праблемаў і, хутчэй, будуць
галасаваць у гэтыя дні”.
Вольга
8 снежня
“У студэнцкім інтэрнаце
№ 11 БДУ ходзяць па пакоях, кажуць прыблізна наступнае: абавязкова
прагаласаваць датэрмінова ў першы ж дзень датэрміновага галасавання, спісы (хто
прагаласаваў і хто не) будуць падавацца намесніку дэкана юрыдычнага факультэта Андрэю Віктаравічу Шыдлоўскаму (у
інтэрнаце №11 каля паловы пражываючых – студэнты юрфака). За адмову ад
датэрміновага галасавання пагражаюць незасяленнем у інтэрнат у наступным
годзе”.
Марыя