viasna on patreon

Ярмошына лічыць, што магчымасці аднавіць правы Уладзіміра Някляева не існуе

2010 2010-12-08T14:28:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzergachou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзергачоў

Алесь Дзергачоў

7 снежня 2010 года назіральнік у Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Алесь Дзергачоў атрымаў адказы на свае заявы ў ЦВК і Смаргонскую раённую камісію па выбарах прэзідэнта.

У заявах ён паведамляў, што праз некалькі хвілін пасля пачатку тэлетрансляцыі першага выступу кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева ў мікрараёне “Карані” г.Смаргоні прапала электрычнасць і не з’явілася да канца трансляцыі. Гэтым самым была парушана роўнасць кандыдата на агітацыю ў параўнанні з астатнімі. Таму Алесь Дзергачоў прапанаваў аднавіць правы Уладзіміра Някляева шляхам паўтору
трансляцыі выступу для мікрараёна “Карані” праз мясцовы канал кабельнага тэлебачання.

У адказе ЦВК ад 03.12.2010 №01-12/д-704 за подпісам Лідзія Ярмошынай паведамляецца, што тэлепраграмы ў дадзеным мікрараёне рэтраслююцца аператарам кабельнага тэлебачання адначасова з эфірнай трансляцыяй. Таму “паўтарыць якую-небудзь праграму тэхнічна магчыма толькі пры паўторы гэтага выступу ў эфіры “Першага каналу” Белтэлерадыёкампаніі. Аднак прававых падставаў для паўтору выступу У.П.Някляева ў цэлым па рэспубліцы не маецца”.

Аналагічны адказ прыйшоў і з Смаргонскай раённай камісіі па выбарах ад 06.12.2010 №9. Толькі ў ім удакладнена, што магчымасці пабачыць тэлевыступ Уладзіміра Някляева было пазбаўлена 2300 выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства