viasna on patreon

У Аліневіча – вочныя стаўкі, у Дзядка – тэмпература

2010 2010-12-08T15:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дачыненьні да затрыманага ў Маскве 28 лістапада Ігара Аліневіча зараз праводзяцца следчыя дзеяньні. Як стала вядома праваабаронцам, аператыўнікі  правялі тры вочныя стаўкі. Пакуль з прад’яўленых абвінавачваньняў (Расейская амбасада, ІЧУ на Акрэсціна, Генштаб у Менску, упраўленьне КДБ у Бабруйску) ён прызнае толькі ўдзел у акцыі каля будынка Генштабу Беларусі, якая адбылася 19 верасьня 2009 года.

Да гэтага часу не ўдалося высьветліць, якім чынам і як Аліневіч быў затрыманы на тэрыторыі суседняй дзяржавы і перавезены ў Беларусь.

Працягваецца следства ў дачыненьні да Мікалая Дзядка, якога вінавацяць у хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу). Зараз ён з высокай тэмпературай змешчаны ў санчастку Жодзінскага СІЗА.

У апошнім лісьце сябрам Дзядок паведамляе пра тое, што лісты доўга праходзяць цэнзуру і да яго патрапляюць позна.  Яму не дазволілі карыстацца ўласнымі кнігамі, даводзіцца чытаць толькі тыя, што ў турэмнай бібліятэцы.

Пастанову аб падаўжэньні тэрміну ўтрыманьня пад вартай да 3 лютага Дзядок падпісваць адмовіўся, палічыўшы яе абсурднай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства