viasna on patreon

Мінск: Камісія пазбягае свайго сябра з Партыі БНФ

2010 2010-12-06T22:52:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smijan-semenuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, уключаная ў склад участковай камісіі № 104 Маскоўскага раёна г.Мінска, так і не дачакаўшыся паведамленняў пра паседжанні камісіі, западозрыла, што яе проста пазбягаюць. Так яно і аказалася. Ірына адзначае: “15 лістапада было другое паседжанне ўчастковай камісіі №104, куды мяне абралі сябрам. Пасля таго паседжання мне патэлефанавалі толькі адзін раз і папрасілі прынесці ўдакладнены спіс выбаршчыкаў з дома, які мне даручылі абыйсці. Гэта было 24 лістапада. Пасля гэтага камісія нібы працаваць перастала, ніводнага тэлефанавання.

Сёння, 6 снежня, я пайшла ў школу № 206, дзе знаходзіцца мая камісія і мой выбарчы ўчастак, зайшла да дырэктара, каб запытаць, ці былі ў нашай камісіі паседжанні пасля 15 лістапада. Дырэктар мне адказала, каб я звярталася да старшыні – Насонава Юрыя Аляксеевіча з такімі пытаннямі, бо яна займаецца адукацыйнай дзейнасцю і не мае такой інфармацыі. Старшыня камісіі быў недасяжны, іншых кантактных нумароў мне не далі ні дырэктарка школы, ні сакратар камісіі. Было заўважна, што абедзве яны хвалююцца.

Я зразумела, што камісія збіралася без мяне – час дзяжурства сяброў камісіі размеркаваны. Калі я нарэшце датэлефанавалася да старшыні камісіі, ён доўга рабіў выгляд, што не разумее, хто тэлефануе, аднак адвязацца ад размовы яму не ўдалося. Ён прызнаўся, што паседжанні сапраўды праводзіліся без мяне.

“Да, я вам не звонил. Я и не обязан, вы сами должны интересоваться, когда собирается комисия. Сегодня у меня закончился рабочий день, поэтому до свидания,” – на гэтым размова скончылася.

Натуральна, што я не пакіну гэта без увагі. Заўтра ж будзе пададзена скарга ў ЦВК на дзеянні старшыні ўчастковай камісіі сп-ра Насонава”.

Вытрымка з Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь: Статья 37. Организация работы территориальных, окружных и участковых комиссий. Заседания комиссии созываются и проводятся председателем, а в случае его отсутствия или по его поручению – заместителем председателя комиссии. Заседания комиссии проводятся также по требованию не менее одной трети членов комиссии. Члены комиссии заблаговременно извещаются о заседании комиссии.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства