“Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня”
Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі 30 лістапада ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку прыняў удзел у акцыі «Гарады за жыццё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня».
Акцыя, ініцыяваная рымскай "суполкай Санта Эджыдыё" ў супрацоўніцтве з "Міжнароднай Амністыяй" і іншымі ўдзельнікамі Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання адбываецца штогод, а ўпершыню яна прайшла 30 лістапада 2002 - у дзень, калі ў гісторыі еўрапейскіх дзяржаў ўпершыню было адмененае сьмяротнае пакараньне (гэта адбылося ў 1786 годзе ў княстве Таскана).
Падчас правядзення акцыі выступіў мэр Бішкеку Іса Амуркулаў. Ён надаў асаблівуюўвагу тым крывавым падзеям, якія прайшлі ў Бішкеку ў гэтым годзе ў сувязі з дзяржаўным пераваротам. Мэр Бішкеку таксама заявіў, што «дзяржава павінна захоўваць права чалавека на жыцьцё. Кожны мае права на жыцьцё! Бішкек - за жыцьцё! Бішкек - супраць смяротнага пакараньня! ".
Алесь Бяляцкі ў асабістай гутарцы з мэрам выказаў шкадаваньне, што Беларусь застаецца апошняй еўрапейскай і постсавецкай краінай, у якой сьмяротнае пакараньне ўжываецца і ў якой дзяржава і асабіста прэзідэнт А. Лукашэнка не робіць нічога дзеля таго, каб наблізіцца да міжнародных стандартаў.
У гэты дзень, 30 лістапада, актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакараньня” правялі акцыю «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ў Менску.
Пра гэта – у асобным рэпартажы.