viasna on patreon

У працы мазырскай вертыкалі адбыліся збоі?

2010 2010-11-22T11:56:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pautornyadkazvykankamacieliapunu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У лісце, які датуецца 10 лістападам, даецца адказ на зварот правааборонцы наконт утварэння гэтак званых “працоўных груп”.

У лісце, які датуецца 10 лістападам, даецца адказ на зварот правааборонцы наконт утварэння гэтак званых “працоўных груп”.

Як інакш патлумачыць, што на адзін і той жа зварот праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна чыноўнікі адказваюць двойчы.

Уладзімір Целяпун атрымаў вельмі дзіўны дакумент з Мазырскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Ф.Галюка. У лісце, які датуецца 10 лістападам, даецца адказ на зварот правааборонцы наконт утварэння гэтак званых “працоўных груп”. Але Уладзімір Целяпун па гэтым звароце ўжо атрымаў раней адказ ад мазырскіх вертыкальшчыкаў за подпісам першага намесніка старшыні, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.І. Цітка. Што прымусіла райвыканкам даслаць яшчэ адзін адказ?

Ліст намесніка старшыні райвыканкама Ф. Галюка, які днямі атрымаў праваабаронца, уяўляе сабой скарочаную версію ранейшага адказу. Ф.Галюк зноў згадвае, што распараджэнне аб утварэнні працоўных груп “не относится к категории документов, определённых Избирательным кодексом РБ и Законом РБ “О местном управлении и самоуправлении” для обязательного размещения в СМИ”. Зноў у Мазырскім райвыканкаме ўпэўнена сцвярджаюць, што “рабочая группа рассматривала проект решения совместно с членами исполнительного комитета, с участием которых и проходило обсуждение кандидатур” на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі. Правабаронцу зноў адсылаюць да артыкула 13 ВК РБ, каб азнаёміцца са сваімі абавязкамі.

Але Уладзімір Целяпун дасылаў свой зварот на гэты конт і ў ЦВК. І атрымаў адказ. У лісце гаварылася, што рашэнне Мазырскага райвыканкама №1202 ад 28.09.2010 г. “Аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” “ёсць палажэнні, якія не ў поўнай меры стасуюцца з выбарчым заканадаўствам”.  У сувязі з гэтым Цэнтрвыбаркам рэкамендаваў Мазырскаму райвыканкаму прывесці рашэнне ў адпаведнасць з кампетэнцыяй мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, вызначанай артыкулам 24 ВК РБ”.

 “Магчыма, рашэнне Мазырскага райвыканкама было прыведзена да патрабаванняў ВК РБ, але аб гэтым у адказе Ф.Галюка - ні слова”, - спрабуе знайсці сэнс дасланага ліста Уладзімір Целяпун.

Нагадаем, што на пачатку лістапада правааборонца прасіў Мазырскі райвыканкам пазнаёміць яго з распараджэннем №1202 ад 28.09.2010 г. “Аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, якое не было апублікавана ў СМІ. На думку Целяпуна, у дакуменце таксама былі палажэнні, якія адносяцца да кампетэнцыіі ЦВК (падрыхтоўка метадычных матэрыялаў) і раённай камісіі (падрыхтоўка рашэнняў, прапановаў для разгляду на паседжаннях камісіі, праверка прадстаўленых у камісію дакумэнтаў, скаргаў і заяваў грамадзян). Асабліва абурыла праваабаронцу ўтварэнне “працоўных груп”, якія фактычна прызначылі ўсіх людзей ва ўчастковыя камісіі (падрыхтавалі праект рашэння), а абмеркаванне кандыдатур падчас фармавання ўчастковых камісій не праводзілася, паколькі паседжанне цягнулася ўсяго 16 хвілін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства