viasna on patreon

Абвінавачваньне ў нападах прад’яўлена траім

2010 2010-11-12T15:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valadarka02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага

Максіму Веткіну, якога затрымалі 4 лістапада ў Менску, прад’яўлена абінавачваньне ў нападзе на амбасаду Расеі 30 жніўня і нападзе на будынак “Беларусбанку” ў ноч з 30 красавіка на 1 траўня. Такім чынам, Максім Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе хуліганскіх нападаў, здзейсьненых на працягу года ў розных месцах Менска і Салігорску.

Як паведамлялася раней, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу), па якой арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

Учора, 11 лістапада, як паведамляе belarus.indymedia.org, Мікалая Дзядка перавялі з СІЗА на Валадарцы ў Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрыманьня Дзядка – да 6 лютага 2011 года.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч, якому таксама працягнуты тэрмін утрыманьня пад вартай, па ранейшаму, утрымліваюцца на Валадарцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства