viasna on patreon

Рух Салідарнасці «Разам» запрашае на прэзентацыю фільма пра Мікалая Аўтуховіча

2010 2010-11-09T19:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Паводле прэс-службы Руху Салідарнасці «Разам», прэзентацыя фільма пра вядомага прадпрымальніцкага лідэра і палітвязня Мікалая Аўтуховіча «Падарожжа па бясконцай вайне» (рэжысёр Вольга Мікалайчык) адбудзецца ў сераду, 10 лістапада, а 18 гадзіне на сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8).

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

6 мая Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуды па так званай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Мікалай Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі і асуджаны на пяць гадоў і два месяцы пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. Уладзіміра Асіпенку суд прызнаў вінаватым у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў, ён асуджаны на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама па гэтай справе на 3 гады пазбаўлення волі асуджаны Аляксандр Ларын і на 2 гады Міхаіл Казлоў.

ПЦ "Вясна" не толькі пільна адсочваў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, але і аказваў канкрэтную дапамогу зьняволеным падчас следства і судовага працэсу, патрабаваў ад уладаў выкананьня ўсіх нормаў працэсуальна-крымінальнага заканадаўства і правядзеньня адкрытага судовага разгляду па ўзбуджанай справе. Было прынята некалькі афіцыйных заяваў:

Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі

ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЦАЎ ПА СПРАВЕ АЎТУХОВІЧА 

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу

5 лістапада выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах Уладзімір Асіпенка. Яго вызвалілі ўмоўна-датэрмінова

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства