САЮЗ ПІСЬМЕНЬНІКАЎ ПАД ПАГРОЗАЙ ЛІКВІДАЦЫІ: СУД ПРЫЗНАЧАНЫ НА 6 КРАСАВІКА
3 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя размова па справе аб ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. У слуханнях удзельнічалі суддзя Вярхоўнага суда Ігар Мільто, прадстаўнік Міністэрства Юстыцыі Аляксандар Харытон, намеснік старшыні арганізацыі Барыс Пятровіч, пракурор. Па выніках размовы суд па справе "Мінюст супраць СПБ" прызначаны на 6 красавіка.
Падставамі для ліквідацыі могуць стаць наступныя парушэнні. Адсутнасць дублікату Статуту грамадскага аб’яднаньня "Саюз беларускіх пісьменьнікаў", - дакумент, які выдае Мінюст у выніку страты альбо пашкоджання аргынала. Выраб дублікату каштуе 5 мінімальных адзінак, якіх, па словах прадстаўнікоў СПБ, у арганізацыі не было. Таксама, арганізацыя карысталася няправельна аформленай пячаткай, аднак, калі парушэнне было выяўленае, пячатка была своечасова замененая. Парушэнне Мінюст бачыць ў тым, што на шыльдзе Дома Літаратараў побач з назвай арганізацыі месціцца выява "Пагоні". "Мы лічам, што Саюз не мае маральнага права здымаць гэтую шыльду, да і зрэшты сцены нам не належаць," - гаворыць Анатоль Івашчанка, кіраўнік справамі СПБ.
Падставай для ліквідацы можа стаць і тое, што ў будынку Дома літаратараў, які з 1997 году належыць Упраўленню справамі адміністрацыі прэзідэнта РБ адбыўся зьезд партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
"Не хочацца думаць, што нашыя высілкі даказаць сваю правату будуць ад пачатку дарэмнымі. Але я ведаю, што Мінюст яшчэ ніводнай падобнай справы не прайграў, арганізацыі закрывалі па смешным падставам, - гаворыць Барыс Пятровіч (Сачанка), намеснік старшыні СПБ. - Тым не менш мы зробім усё, каб захаваць арагнізацыю. Прэтэнзіі выстаўленыя да нас Мінюстам смеху вартыя і ад пачатку маюць палітычную афарбоўку". Барыс Пятровіч не выключыў, што ўлады, здзяйсняючы юрыдычны ціск на СПБ, спрабуюць "расчысціць поле" для нядаўна створанага праўладнага саюзу пісьменнікаў.
Ужо зараз СПБ мае прапановы зарэгістраваць арганізацыю ў суседніх краінах. "Калі здарыцца самае страшнае, - ліквідацыя, мы гэтыя прапановы разгедзім", - сказаў Барыс Пятровіч.
Нагадаем, што днямі Гаспадарчы суд Менску задаволіў позву Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта супраць СБП. Як вынік зараз прадстаўнікі дзяржавы патрабуюць высялення арганізацыі з Дому літаратара. Таксама СПБ павінны заплаціць больш за 55 мільёнаў рублёў (каля 25 тыс. даляраў) за арэнду памяшканняў на працягу апошніх трох гадоў.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ