Саюз пісьменьнікаў высяляюць з займаемага памяшканьня
https://spring96.org/be/news/3729
2006
2006-03-02T10:00:00+0200
2006-03-02T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончаму цэнтру Вясна стала вядома, што 2 сакавіка Гарадзкі гаспадарчы суд задаволіў ўсе патрабаваньні Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня адміністрацыі прэзідэнта. Суд вырашыў, што Саюз пісьменьнікаў мусіць выплаціць арэндную плату за тры гады (больш за 55 мільёнаў рублёў), а таксама Саюз павінен пакінуць сваё памяшканьне ў Доме літаратара. Апрача гэтага, 3 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца судовае паседжаньне адносна ліквідацыі Саюза беларускіх пісьменьнікаў як грамадзкай арганізацыі.