viasna on patreon

Выбарамі ў Шумілінскім раёне будзе кіраваць “тройка”

2010 2010-10-22T11:14:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згадка пра злавесныя сталінскія часы надрукавана  на сайце райвыканкаму: там не падабралі іншага слова, каб паведаміць чытачам пра персанальны склад кіраўніцтва раённай выбарчай камісіі.

У раздзеле  “Выборы Президента Республики Беларусь” на сайце райвыканкаму так і напісана:  “тройка” Бешанковіцкай раённай камісіі”. Яе ўзначальвае Уладзімір Жук, былы работнік райвыканкаму, цяпер галоўны спецыяліст мясцовага райсавету.  Яго намеснік – намеснік дырэктара мясцовага ДРБУ 110 Леанід Рымашэўскі.  Сакратаром камісіі абрана Тацяна Петрушэнка, галоўны спецыяліст аддзела инфармацыйна-кадравай работы.

Варта адзначыць, што райцэнтр Шуміліна – адзін з тых нешматлікіх на Віцебшчыне, дзе месцы працы той самай “тройкі” пазначаны. Бо ў лепшым выпадку на сайтах райвыканкамаў можна пачытаць, якім чынам гэтыя людзі вылучаны. Цэлы шэраг афіцыйных інтэрнэт-старонак толькі пералічвае прозвішчы кіраўніцтва камісій, не падаючы аніякіх асабістых звестак – да прыкладу, так абмежавалі інфармацыю для выбаршчыкаў у Браславе і Міёрах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” правялі аналіз мясцовых інтэрнэт-старонак, каб вызначыць,  як падаюцца звесткі пра фармаванне выбарчых участкаў, якое мусіла адбыцца да 17 кастрычніка. Паводле выбарчага заканадаўства, гэты этап ужо завяршыўся, але на сайце Шумілінскага райвыканкаму  размешчаны толькі “Праект рашэння па ўчастках”.

Неахайнае стаўленне органаў улады да падачы інфармацыі пра выбары  сведчыць пра  непавагу да выбаршчыкаў або пра несур’ёзныя адносіны  да агульнадзяржаўнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, лічыць віцебскія праваабаронцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства