viasna on patreon

Салігорск: "Аператыўнасць" мясцовых уладаў выклікае здзіўленне

2010 2010-10-19T15:29:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/poshukpasajtu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Інтэрнэт-старонка Салігорскага райвыканкама, прысвечаная выбарам прэзідэнта, істотна абнавілася. Адпаведная рубрыка папоўнілася дакументамі, большасць з якіх былі актуальнымі акурат месяц таму. А насамрэч актуальнай інфармацыі аб утварэнні ўчасткаў для галасавання на сайце дагэтуль няма.  

19 кастрычніка, праз месяц пасля апошняга тэрміну падачы дакументаў у ЦВК аб рэгістрацыі ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў, на  сайце выканкама з'явілася "Паведамленне аб тэрмінах рэгістрацыі ініцыятыўных групаў", "Форма падпіснога ліста", а таксама пастанова ЦВК з тлумачэннямі да раздзела Выбарчага кодэкса, датычнага прадстаўлення дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў.

Таксама выканкам змясціў у сеціве пастанову ЦВК і ўзоры дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Якой логікай кіраваліся супрацоўнікі выканкама, адказныя за змяшчэнне дадзенай інфармацыі на сайце, - не зусім зразумела, бо фармаванне тэрэтарыяльных камісій адбывалася таксама месяц таму. Безумоўна, дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад камісій ячшэ спатрэбяцца пры фармаванні ўчастковых камісій, але на сайце ЦВК уся гэта інфармацыя даўно ўжо змешчана. Такая “аператыўнасць” мясцовых уладаў выклікае здзіўленне.

Насамрэч актуальнай інфармацыі аб утварэнні ўчасткаў для галасавання на сайце Салігорскага райвыканкама дагэтуль няма. І хоць адведзеныя заканадаўствам для публікацыі адпаведных рашэнняў тэрміны яшчэ не скончыліся, але ж нічога не замінае зрабіць гэта раней. Значная частка раённых выбаркамаў краіны ўжо даўно апублікавалі аналагічныя дакументы.

Складаецца ўражанне, што выканаўчыя органы Салігорска значна большую ўвагу надзяляюць не арганізацыйным, а ідэалагічным мерапрыемствам свайго скандальнага Плану па забеспячэнні выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства