viasna on patreon

Брэстчына: Cлед ініцыятыўнай групы згубіўся

2010 2010-09-24T11:58:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасня сябра партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Брэсцкага аблвыканкама, каб здзейсніць сваё жаданне  наконт сяброўства ў  ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнка.

Нагадаем, што пра сваё жаданне збіраць подпісы за Лукашэнку актывіст загадзя паведаміў у Бярозаўскі райвыканкам, але атрымаў адмоўны адказ. Начальнік ідэалагічнага аддзела Бярозаўскага райвыканкама Генадзь Курыловіч і кіраўнічка групы Разалія Карпеш паведамілі яму, што спіс ініцыятыўнай групы ўжо складзены і накіраваны ў вобласць.

Па словах актывіста,  прадстаўнік ідэалагічнага аддзела аблвыканкама быў вельмі здзіўлены паведамленнем, што спіс бярозаўскай ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнка быў накіраваны да іх яшчэ 20 верасня. Чыноўнік адказаў, што ніякага спісу няма, і такое ніколі не практыкавалася.                                                                      

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства