viasna on patreon

50 чалавек адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы ў пастарунку

2010 2010-09-09T12:46:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/boj_2010090809.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

8 верасьня затрыманьнямі скончылася спроба правесьці "Бой падушкамі", на які сталічныя ўлады так і не далі дазвол. Аднак арганізатары заявілі, што сімваличная акцыя, прымеркаваная да гадавіны бітвы пад Оршай, усё-роўна адбудзецца. У мэтах кансьпірацыі патэнцыйным удзельнікам выключна асабіста праз інтэрнэт паведамлялася месца папярэдняга збору.

Увечары, калі моладзевыя актывісты зьбіралася каля філармоніі на плошчы Якуба Коласа, дзе раздавалі неабходную для бою амуніцыю (падушкі), міліцыянты пачалі іх затрымліваць. Пры гэтым асноўная частка затрыманых – непаўнагадовыя.

16 чалавек напачатку былі дастаўленыя ў апорны пункт метрапалітэну, а потым у Савецкі РУУС, дзе знаходзіліся больш за 3 гадзіны.  У пастарунку перапісалі дадзеныя ўсіх затрыманых, правялі дактыласкапію, фота і відэаздымку.

Іншыя ўдзельнікі мірнай акцыі былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў у парку Горкага і каля Палацу спорту, дзе ўсё ж такі адбыўся непрацяглы “Бой падушкамі”. Такім чынам, у Цэнтральны РУУС былі дастаўленыя яшчэ 13 удзельнікаў і 21 – у Партызанскі РУУС, дзе таксама былі перапісаныя дадзеныя, узятыя адбіткі пальцаў, зьнятыя на фота і відэа.

Усіх затрыманых адпусьцілі без складаньня адміністрацыйных пратаколаў.

Па словах праваабаронцы Насты Лойка, якая прыехала ў пастарунак Савецкага раёну, некаторых непаўнагадовых адпускалі з бацькамі, а некаторых – без бацькоў, што зьяўляецца парушэньнем заканадаўства. Акрамя таго, у непаўнагадовых дзяцей нельга без дазволу бацькоў браць адбіткі пальцаў, здымаць на фота і відэа. Такім чынам, затрыманьні адбыліся са значнымі парушэньнямі, таму многія зьбіраюцца абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Таксама час знаходжаньня ў пастарунку аказаўся больш за 3 гадзіны, бо міліцыянты лічылі яго не з моманту фактычнага затрыманьня, а з моманту дастаўкі ў РУУС.

Неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы прымеркаваны да гістарычнай даты - перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага над войскам Маскоўскага княства ў бітве 8 верасьня 1514 года пад Оршай. Перамога ў гэтай бітве зьяўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі. Да гэтага, іншыя буйныя перамогі беларусы, як правіла, атрымлівалі пры падтрымцы войскаў іншых дзяржаваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства