Ладзіцца трэнінг "Бясьпечнае суправаджэньне інвалідаў-калясачнікаў"
14 жніўня, у суботу, Менскае аддзяленьне грамадзкага аб'яднаньня "Рэспубліканская Асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" правядзе трэнінг "Бясьпечнае суправаджэньне інвалідаў-калясачнікаў" пры падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фонду ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай трэінінгу зьяўляецца адукацыя валянтэраў мэтадам бясьпечнай страхоўкі пры перамяшчэньні й суправаджэньні інвалідаў-калясачнікаў. Паколькі перамяшчэньне й суправаджэньне мусіць быць бясьпечным ня толькі для чалавека ў калясцы, але й для валянтэра, то на трэнінге будуць прадэмантраваныя бясьпечныя й фізычна малавыдаткоўныя спосабы пасадкі чалавека ў калясцы, перасадка ў машыну, пасадка ў поезд і аўтобус, спосабы страхоўкі пры перамяшчэньні праз бардзюры, парогі, пандусы й прыступкі. Таксама валянтэры атрымаюць веды аб асноўных фізіалягічных асаблівасьцях інвалідаў-калясачнікаў, аб прычынах, па якіх людзі становяцца калясачнікамі, аб прыладзе калясак ды іх асноўных тыпах.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы.
Трэнінг пройдзе па адрасе: г. Менск, вул. Варанянскага, 50/4. Праезд аўтобусамі № 10, 24, 65 да прыпынку "Паліклініка Чыгуначнікаў". Рэгістрацыя ў 10.45.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Іны Дзігілевіч праз тэлефоны: (017) 248 68 14, (029) 109 17 69 velcom, (029) 865 88 97 МТС.
Апошні тэрмін падачы заявак: 12 жніўня.