viasna on patreon

За «Хроснага бацьку» затрымалі наклад крычаўскай газэты «Вольны горад»

2010 2010-07-12T09:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pressing.jpg

У Крычаве супрацоўнікі раённай міліцыі забралі наклад незалежнай газэты «Вольны горад». Паводле рэдактара Сяргея Няроўнага, ў выданьні была інфармацыя пра скандальны фільм расейскай тэлекампаніі НТВ «Хросны бацька». Гэта й стала прычынай вынятку газэты, лічыць журналіст:

«Усяго забралі 297 асобнікаў. Парушэньняў заканадаўства не было з нашага боку, бо незарэгістраваныя выданьні дазволена друкаваць у колькасьці 299 асобнікаў. Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся, тым ня менш, аддаць наклад. Адмову яны матывавалі тым, што газэту адправяць на экспэртызу ў пракуратуру. Гэта юрыдычны абсурд. Пракуратура гэтым не займаецца. Мы ўжо напісалі скаргу ў пракуратуру. Мы пісьмова запатрабавалі ад начальніка раённага аддзелу міліцыі Вадзіма Кавалёва, каб нам вярнулі газэты», - паведаміў праз тэлефон «Свабодзе» Сяргей Няроўны.

Як кажа спадар Няроўны, трое супрацоўнікаў міліцыі ў званьні старшых лейтэнантаў спачатку затрымалі на крычаўскім аўтавакзале кур’ера, які прывёз наклад выданьня са Смаленску. Там яно друкуецца. А ўжо ў міліцыі забралі самі газэты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства