viasna on patreon

Сяргею Каваленку пагражае рэальны тэрмін зняволеньня

2010 2010-07-12T11:51:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Віцебскаму актывісту Сяргею Каваленку пагражае новая крымінальная справа і пакараньне тэрмінам да 3 гадоў за ўхіленьне ад адбыцьця ранейшага пакараньня. Як стала вядома, зараз ён змешчаны ў Віцебскае СІЗА.  Ці прад’яўлена актывісту афыіцыйнае абвінавачванне па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэксу пакуль невядома.

Нагадаем, што каля 21 гадзіны вечара 8 ліпеня ён быў затрыманы каля дому ў Віцебску, нібыта за парушэньне часу знаходжаньня ў грамадскім месцы. Каваленку ад часу вынясення крымінальнага прысуду ў траўні 2010 года супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі двойчы: 25 чэрвеня і 3 ліпеня.

Нагадаем, што ў траўні 2010 года суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прыгаварыў Сяргея Каваленку да трох гадоў пазбаўленьня волі умоўна за вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня. Гэтае пакараньне прадугледжвае шэраг абмежаваньняў, у тым ліку і на знаходжаньне па-за уласнай кватэрай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства