viasna on patreon

Патрабаванні галадоўкі Аўтуховіча часткова выкананыя

2010 2010-06-22T11:08:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuxovich.jpg

Трымаючы галадоўку, Мікалай Аўтуховіч дамогся сустрэчы з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў адвакат вязня Павел Сапелка:

Сапелка: "Аўтуховічу паабяцалі сустрэчу з намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў. Гэтая сустрэча мусіць адбыцца заўтра".

Раней Аўтуховіч звяртаўся да чыноўніка з пісьмовай заявай, у якой прасіў медыцынскай дапамогі. У вязня баляць зубы, яму неабходнае пратэзаванне.
Але ў Дэпартаменце выканання пакаранняў гэта зварот ігнаравалі. На думку Аўтуховіча, папера ўвогуле не пакідала сценаў следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага, дзе трымаюць вязня. Таму 5 дзён таму, 16 чэрвеня ён абвясціў галадоўку.

Па словах сп. Сапелкі, стан здароўя Аўтуховіча здавальняючы, хаця першыя наступствы галадоўкі ўжо адчуваюцца. У вязня круціцца і баліць галава, непакоіць страўнік.

Дарэчы, гэта ўжо не першая галадоўка палітвязня. У 2009 годзе ён галадаў за кратамі больш за 90 дзён, яго здароўе вельмі пагоршылася. За гэты час ён згубіў 30 кілаграмаў вагі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства