У падтрымку Яўгена Якавенкі
15 чэрвеня ў Менску адбыўся “ круглы стол” па тэме: “Абарона беларускай мовы ў Беларусі: Яўген Якавенка”. Яго правядзеньне было ініцыявана БХД. Праваабаронцы, палітыкі і грамадскія дзеячы ўсебакова абмеркавалі справу прызыўніка з Гомелю Яўгена Якавенкі, якога асудзілі да 1 года так званай “хіміі” за патрабаваньне ад ваенкамату позвы на роднай мове.
Удзельнікі “круглага стала” паставілі свае подпісы пад тэкстам звароту, які будзе накіраваны прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у Палату прадстаўнікоў РБ і ў Генеральную пракуратуру РБ.
Пад час “круглага стала”, праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў, што сусветная праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" рыхтуецца да правядзення тэрміновай кампаніі з патрабаваннем адмяніць прысуд Яўгену Якавенку.