viasna on patreon

Ваўкавыск: На Віталя Гуляка склалі адміністрацыйны пратакол

2010 2010-06-08T17:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciah.jpg

Сёньня гэта зрабіў участковы міліцыянт за тое, што Віталь Гуляк вывесіў у сваім акне бел-чырвона-белы сьцяг на знак пратэсту супраць правядзеньня ў ягонай кватэры ператрусу і канфіскацыі банкаўскай карткі, «карты паляка», мабільнага тэлефона, кампутара і іншых рэчаў.

Віталю Гуляку 8 чэрвеня ня выплацілі пэнсію па інваліднасьці:
«Міліцыянты адабралі ў мяне картку, а бяз карткі ў ашчаднай касе пэнсіі не даюць. Мне літаральна няма на што жыць, а ў міліцыі пэўна нічога не кажуць, калі вернуць маю картку і рэчы, якія адабралі пасьля ператрусу. Але я настроены вельмі рашуча — калі ня вернуць хаця б картку, паеду да сьледчых у Менск і каля кабінэта абвяшчу галадоўку пратэсту — што яшчэ рабіць?»

Ператрус у яго рабілі 18 траўня, у той час, калі адбываліся ператрусы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду». Віталь Гуляк кажа, што ня мае непасрэднага дачыненьня да гэтае кампаніі, а сьцяг вывесіў, бо ня мог знайсьці іншага эмацыйнага выйсьця.

Міліцыянты, прыехаўшы да яго на кватэру, адразу склалі тлумачальны пратакол, а сёньня зьявіўся ўчастковы, склаў адміністрацыйны пратакол і сказаў, што позву ў суд дашлюць.

Віталь Гуляк — інвалід ДЦП другой групы зь дзяцінства. Ён амаль штодня тэлефануе да сьледчых у Менск і Горадню з патрабаваньнем вярнуць яго рэчы, пісаў скаргі ў Генэральную пракуратуру. Бяз банкаўскай карткі ён дагэтуль ня можа атрымаць сваю пэнсію.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства