viasna on patreon

Крымінальная справа супраць Сяргея Панамарова - палітычны пераслед

2010 2010-06-09T15:27:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Справа супраць дэмакратычнага актывіста ўзбуджана паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса “Абраза прадстаўніка ўлады”. Спробы завесці крымінальную справу на Панамарова за вострую крытыку мясцовай ўлады на старонках выдання былі і раней. На гэты раз следчыя органы правялі экспертызу публікацыяў за 2006-2007 гады. У выніку ў больш чым 20-ці артыкулах выявілі некаторыя прыкметы абразы службовых асобаў, а ў сямі артыкулах экспертыза абразу ўстанавіла дакладна. Па факту гэтых сямі артыкулаў і была ўзбуджана крымінальная справа.

На сённяшні дзень Сяргей Панамароў фігуруе ў справе ў якасці падазраванага.    

Сёння, 9 чэрвеня,  адбыўся першы допыт па справе. Ад следчага грамадскі актывіст даведаўся прозвішчы асобаў, якіх ён нібыта абразіў: старшыя Клецкага раённаша выканаўчага камітэту А.Бойка, суддзя раённага суда А.Гасцеева, старшыня раённага Савету дэпутатаў П.Дудук і супрацоўнікі міліцыі А.Канановіч і С.Здрок.  

С.Панамароў і яго адвакат адмовіліся ад дачы паказанняў да азнаямлення  з матэрыяламі справы.  

Праваабаронцы падкрэсліваюць сваё крытычнае стаўленне да наяўнасці падобных артыкулаў у крымінальным заканадаўстве Беларусі.

- Мы, праваабаронцы, лічым абсалютна недапушчальным у прынцыпе наяўнасць у беларускім Крымінальным кодэксе артыкулаў за такія дзеянні, як абраза ці паклёп у дачыненні да прадстаўнікоў улады, службовых асобаў, якога б рангу гэтыя асобы ні былі. Падобныя справы з’яўляюцца звычайнымі грамадска-прававымі спрэчкамі. Чалавек павінен бараніць свой гонар і годнасць у судзе, а не з дапамогай следчых і праз крымінальны пераслед, - адзначае юрыст ПЦ “Вясна” Уладзімір Лабковіч.  

У справе супраць Сяргея Панамарова праваабаронцы бачаць палітычны падтэкст.

- Спадар Панамароў пераследуецца за сваю палітычную пазіцыю і актыўную грамадскую дзейнасць. “Бойкі Клецк” – гэта, фактычна, адзінае свабоднае выданне ў горадзе. І, безумоўна, мясцовыя ўлады даўно хацелі такім чынам расправіцца і з распаўсюдам незалежнай інфармацыі ў горадзе і з палітычнай актыўнасцю дэмакратычнага актывіста. Таму, безумоўна, гэтыя дзеянні з’яўляюцца палітычным пераследам, - канстатуе Ул.Лабковіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства