viasna on patreon

Рэдакцыі «Народнай волі» вынеслі трэцяе цягам года папярэджанне

2010 2010-06-02T17:23:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/presa1.jpg

Папярэджанне вынесена за парушэнне арт. 4 Закона «Аб СМІ», які абавязвае сродкі масавай інфармацыі распаўсюджваць адпаведную рэчаіснасці інфармацыю. Яно тычыцца серыі публікацый І. Копыла «Нябышына. Вайна», што друкавалася ў выданні ў сакавіку 2010 года.

Спасылаючыся на заключэнне Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінінфармацыі сцвярджае, што шэраг прыведзеных у публікацыях гістарычных звестак не адпавядае рэчаіснасці.

Акрамя таго, «распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, …якая дыскрэдытуе партызанскі рух у Беларусі, дзеянні Чырвонай Арміі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», стаў прычынай правядзення грамадзянамі… пікетаў, а таксама новых праяваў негатыўнай грамадскай рэакцыі».

Папярэджанне падпісаў 31 траўня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. У дакуменце ён спасылаецца на замацаванае ў законе «Аб СМІ» права Мінінфармацыі выносіць рэдакцыям пісьмовыя папярэджанні «ў выпадку распаўсюду непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці страты дзяржаўным альбо грамадскім інтарэсам».

Нагадаем, што рэдакцыю «НВ» пісьмова папярэдзілі 17 лістапада 2009 года за артыкул «…Не мешай другим отстаивать свободу» (№ № 169–170 ад 30 кастрычніка — 2 лістапада). Міністэрства палічыла, што ў артыкуле «ўтрымліваўся заклік перашкаджаць законнай дзейнасці ЦВК, а таксама заклік да іншай дзейнасці, якая адносіцца да экстрэмісцкай».

24 студзеня Мінінфармацыі вынесла выданню другое папярэджанне - за распаўсюд нібыта не адпаведнай рэчаіснасці інфармацыі (арт. 4 закона «Аб СМІ»). Нагодай для санкцыі стала нататка ў № № 193–194 «Народнай волі» ад 11–14 снежня, у якой рэдакцыя прапаноўвала чытачам пералік гандлёвых кропак «Белсаюздруку» ў Мінску, дзе можна на больш выгадных умовах аформіць падпіску на газету. Такая падпіска атрымліваецца танней, чым, напрыклад, праз паштовыя аддзяленні, і «НВ» назвала гэтыя ўмовы «ільготным тарыфам». Мінінфармацыі ж палічыла ўжыванне гэтага словазлучэння парушэннем.

Каментуе намеснік старшыні ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец: «У прынцыпе, з’яўленне трэцяга цягам года папярэджання нічога для газеты не мяняе: паводле закона „Аб СМІ“, звяртацца ў суд Мінінфармацыі можа нават пасля 2 папярэджанняў, вынесеных за нават самае нязначнае парушэнне любога артыкула закона. Так што я расцэньваю чарговую санкцыю, хутчэй, як сродак ціску на рэдакцыю».

«Народная воля» атрымала калядны «падарунак» ад Мінінфармацыі — другое за год папярэджанне

Абураныя ветэраны пікетавалі «Народную волю»

«Народную волю» зноў пікетавалі

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства