viasna on patreon

Затрыманых актывістаў кампаніі “Гавары праўду” не могуць трымаць пад вартай больш за 72 гадзіны

2010 2010-05-19T14:16:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gavary.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гавары праўду

Гавары праўду

Пасьля допыту ў Ленінскім РУУСе Менска затрыманага  18 траўня лідэра кампаніі “Гавары праўду” Уладзімера Някляева адправяць у ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсціна.

Ён праходзіць падазраваным па крымінальнай справе, заведзенай па ч.1 арт. 250 КК РБ: «Распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі, альбо прымяненьне рэкламы, што ўводзяць у зман спажыўцоў адносна якасьці, колькасьці, складу, спосабу вырабу і іншых характарыстык прадукцыі (тавараў, работ, паслуг)».

Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, згодна з артыкулам 126 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу  РБ заключэньне пад варту, як мера стрыманьня можа быць абраная для падзраваных альбо авінавачаных у здзяйсьненьні злачынства, за якое законам прадугледжанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам звыш двух гадоў. А максімальная санкцыя, прадугледжаная часткай 1 артыкула 250 КК прадугледжвае штраф, альбо папраўчыя работы на тэрмін да 2 гадоў, альбо арышт на тэрмін да 3 месяцаў, альбо абмежаваньне волі на тэрмін да 2 гадоў.

Таму следчыя органы правамоцныя затрымаць падазраваных не болей як на 72 гадзіны. Зразумела, калі следства раптам не прыменіць які-небудзь іншы крымінальны артыкул.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства